Аб удзеле ў 8-ым Bengal Global Business Summit
05.02.2025 г.
Пасол Рэспублікі Беларусь М.Касько прыняў удзел у 8-ым Bengal Global Business Summit (BGBS), які праходзіў 5 лютага 2025 г. у г. Кольката, штат Заходняя Бенгалія, Індыя.
Саміт BGBS з’яўляецца адной з найбуйнейшых рэгіянальных інвестыцыйных пляцовак у Індыі, дзе ў рамках шматлікіх пленарных пасяджэнняў, сектаральных і краінавых сесій збіраюцца прадстаўнікі палітычных і дзелавых колаў з усяго свету для абмеркавання актуальных пытанняў эканомікі і бізнесу.
У сваім выступленні М.Касько падкрэсліў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Індыяй, а таксама адзначыў, што Беларусь адкрыта для інвестыцый і гатова да супрацоўніцтва з індыйскімі кампаніямі ў розных галінах.
Акрамя выступлення на сесіі саміту Пасол правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзелавых колаў Індыі, дзе абмеркаваў напрамкі магчымага супрацоўніцтва ў розных сферах.