Аб сустрэчы Пасла Беларусі М. Касько з рэгіянальным Міністрам
17.09.2024 г.16 верасня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько сустрэўся з Канубхай Дэсаі, Міністрам фінансаў, энергіі і нафтахімічнай прамысловасці штата Гуджарат, Індыя.
Суразмоўцы выказалі зацікаўленасць Беларусі і Індыі ў развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама магчымасць падпісаць Мемарандум аб рэгіянальным супрацоўніцтве Гродзенскай вобласці і штата Гуджарат.