:

Міжнародны дзень Ёгі

21.06.2025 г.

Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у спецыяльнай практычнай сесіі, прысвечанай святкаванню Міжнароднага дня Ёгі.

Дадзенае мерапрыемства было арганізавана для дыпламатычнага корпуса г. Нью-Дэлі Міністэрствам замежных спраў Індыі пад кіраўніцтвам кіраўніка знешнепалітычнага ведамства д-ра С.Джайшанкара.

«Ёга для адной Зямлі, для аднаго чалавека» – пад такім дэвізам прайшла 11-ая сесія гэтага свята, што падкрэслівае гармонію паміж дабрабытам чалавека і прыродай вакол.

Нагадаем, што 11 снежня 2014 г. ААН абвясціла 21 чэрвеня Міжнародным днём Ёгі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці