Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Індыі Касько М.М. з намеснікам Міністра рыбалоўства, жывёлагадоўлі і малочнай вытворчасці Рэспублікі Індыя А.Упадх'яя
24.04.2025 г.24 красавіка 2025 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Касько М.М. з намеснікам Міністра рыбалоўства, жывёлагадоўлі і малочнай вытворчасці Рэспублікі Індыя А.Упадх'яя.
У ходзе размовы канструктыўна абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне жывёлагадоўлі, у прыватнасці магчымасці наладжвання экспарту і імпарту прадуктаў жывёльнага паходжання, сертыфікацыі малочнай прадукцыі, навучання індыйскіх студэнтаў і спецыялістаў у сельскагаспадарчых ВНУ Беларусі, удзелу ў аграрных выставах, што праводзяцца абедзвюма краінамі.
Індыйскі бок запрошаны прыняць удзел у 35-й Міжнароднай выставе «Беларускі аграпрамысловы тыдзень БЕЛАГРА 2025» 3 – 7 чэрвеня 2025 г. у г.Мінску.
Дасягнуты дамоўленасці аб разглядзе Дэпартаментам жывёлагадоўлі і малочнай вытворчасці Рэспублікі Індыя прапаноў беларускага боку.