:

Аб візіце Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Індыю

04.08.2022 г.

2-4 жніўня 2022 г. праходзіць візіт у Рэспубліку Індыя Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка.

 

 

У рамках візіту адбыўся сёмы раунд беларуска-індыйскіх палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Індыйскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Санжай Верма.

Бакі разгледзелі ўвесь спектр пытанняў беларуска-індыйскіх адносін, тэматыку ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў на шматбаковых пляцоўках, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях сусветнага і рэгіянальнага парадку дня.

Асаблівая ўвага нададзена абмеркаванню перспектыў нарошчвання гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва і развіцця дагаворна-прававой базы адносін.

У ходзе кансультацый адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння памятнай паштовай маркі, прысвечанай 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, вырабленай РУП “Белпошта”.

На сустрэчы з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Індыі Мінакашей Лекхі ўзгоднены падыходы да далейшага развіцця беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, у тым ліку пытанні падрыхтоўкі двухбаковых мерапрыемстваў.

У ходзе перагавораў С.Алейніка з Дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Анупрыяй Патель быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй. Бакі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця двухбаковага гандлю, дамовіліся актывізаваць работу па рэалізацыі сумесных праектаў.

Пытанні развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва абмяркоўваліся падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Парламента Індыі Упталам Кумарам Сінгхам.

Падчас знаходжання ў г.Нью-Дэлі С.Алейнік таксама правёў перагаворы ў Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Індыі, Савеце па садзейнічанню экспарту фармацэўтычных прэпаратаў Індыі, з прадстаўнікамі індыйскіх дзелавых колаў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі. складанатэхнічнай прадукцыі, высокіх тэхналогій і іншых галінах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці