Пасол Беларусі ў Індыі М.Касько перадаў у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кніжныя і перыядычныя выданні з Індыі.
12.08.2025 г.12 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг у фонды бібліятэкі ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у Індыі.
У цырымоніі прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько.
У фонд бібліятэкі перададзена больш за 250 кніжных і перыядычных выданняў на англійскай, рускай мовах і санскрыце. Сярод іх — навукова-папулярныя і даведачныя выданні аб культуры, рэлігіі, філасофіі і краіназнаўстве Індыі.
Для ганаровага госця правялі экскурсію па будынку галоўнай бібліятэкі краіны і пазнаёмілі з гісторыяй яго стварэння.