Пасол Беларусь М. Касько прыняў удзел у 1-м пасяджэнні Шэрп/Су-Шэрп БРІКС у Дэлі
09.02.2026 г.09.02.2026 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя М.Касько прыняў удзел 1-м пасяджэнні Шэрп/Су-Шэрп БРІКС у Дэлі ў якасці прадстаўніка Рэспублікі Беларусь як краіны — партнёра БРІКС.
У сваім выступленні Кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў падзяку арганізатарам за запрашэнне Беларускага боку на мерапрыемства, таму што раней прадстаўнікі краін — партнёраў не ўдзельнічалі ў такіх пасяджэннях.
Пасол Беларусі перадаў пасланне, у якім Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што гэты год для БРІКС пад старшынствам Індыі стане часам новых дасягненняў і поспехаў, што будзе садзейнічаць далейшаму прагрэсу і захаванню за аб'яднаннем пазіцыі адной з найбольш уплывовых міжнародных арганізацый.
Беларусь, як адказны член сусветнай супольнасці і краіна, якая мае значны тэхналагічны патэнцыял і дасягненні ў галіне харчовай і воднай бяспекі, гатова падзяліцца сваімі дасягненнямі для забеспячэння гарманічнага развіцця краін БРІКС.
Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у далучэнні да Новага банка развіцця БРІКС, які будзе садзейнічаць рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу ўсіх краін удзельніц і партнёраў арганізацыі.