Амбасадар Беларусі ў Індыі прыняў удзел у сустрэчы з Міністрам па гандлі ЕЭК
18.09.2025 г.16 верасня 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі М.Касько прыняў удзел у сустрэчы з Міністрам па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэем Сляпнёвым, якую арганізавала Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Індыі для паслоў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), акрэдытаваных у Нью-Дэлі.
У ходзе сустрэчы Андрэй Сляпнёў праінфармаваў кіраўнікоў дыпламатычных місій Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізскай Рэспублікі і Расіі аб сваіх нядаўніх перагаворах з Міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Піюшам Гаялам.
Таксама былі абмеркаваны перспектывы далейшай еўразійскай інтэграцыі і аспекты дарожнай карты, накіраванай на садзейнічанне эфектыўным перамовам аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Індыяй.