Аб падаўжэнні тэрміна віз у Шры-Ланку ў сувязі з падзеямі на Блізкім Усходзе
03.03.2026 г.У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе і немагчымасцю вылету грамадзян Рэспублікі Беларусь са Шры-Ланкі па раней забраніраваных квітках Амбасада паведамляе, што ўлады Шры-Ланкі прынялі рашэнне аб бясплатным падаўжэнні тэрміна дзеяння візаў на 14 дзён для ўсіх турыстаў, якія знаходзяцца цяпер у краіне.
Пасажырам неабходна прадставіць доказы таго, што яны не могуць вылецець з-за адмены рэйса, такія як пасадачныя талоны, апавяшчэння аб адмене рэйса або пацверджання авіякампаніі.
Падаўжэнне візы можна атрымаць у іміграцыйным офісе аэрапорта.
У Турыстычным інфармацыйным цэнтры ў Міжнародным аэрапорце Бандаранаіцы (BIA) функцыянуе Гарачая лінія для экстранай дапамогі турыстам (нумар тэлефона 1912), якая дае лінгвістычную і лагістычную дапамогу.
Гарачая лінія па паслугах аэрапортаў і авіяцыі (нумар тэлефона 1994) працуе кругласутачна і без выхадных для атрымання канкрэтных запытаў, якія датычацца статусу рэйса, магчымасцей аэрапорта і аперацый авіякампаній.
Дапамога авіякампаніі Sri Lankan Airlines: пасажыры нацыянальнага авіяперавозчыка могуць звязацца з авіякампаніяй па нумары тэлефона 1979 для ўнутраных рэйсаў або + 94 11777 1979 для міжнародных рэйсаў для перабраніравання і ўдакладнення статусу рэйса.