Аб правядзенні сустрэчы ў Міністэрстве грамадзянскай авіяцыі Індыі
14.10.2021 г.14 кастрычніка 2021 г. Пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі правёў сустрэчу з Дзяржаўным міністрам Індыі па грамадзянскай авіяцыі Віджаем Кумарам Сінгхам.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні арганізацыі прамых авіязносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя, вызначаны першачарговыя крокі беларускага боку ў гэтым напрамку. Атрымана прынцыповая згода з боку Міністэрства грамадзянскай авіяцыі Індыі на ўзаемадзеянне па гэтым пытанні шляхам перамоваў авіяцыйных адміністрацый дзвюх краін.