:

Карысная інфармацыя

Па звестках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2018 годзе за межамі Беларусі пражывалі 1 млн. 484 тыс. 875 беларусаў.

Беларусы замежжа аб’яднаны ў 207 арганізацый. Яны ажыццяўляюць дзейнасць па захаванні і папулярызацыі беларускай культуры, гісторыі, мовы, удзельнічаюць у рэалізацыі бізнес-праектаў.

Беларуская дыяспара найбольш прадстаўлена ў сумежных краінах і краінах, звязаных з гістарычна абумоўленымі міграцыйнымі патокамі XIX-XX стагоддзяў, такіх як Расія, Украіна, Ізраіль, Латвія, Польшча, Літва, Канада, Эстонія, Малдова. Шмат беларусаў замежжа ў такіх краінах як Аўстралія, Аўстрыя, Аргенціна, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Казахстан, Куба, ЗША, Узбекістан, Францыя, Чэхія, Швейцарыя.

Паняцце “беларусы замежжа” і “дзяржаўная палітыка ў галіне адносін з беларусамі замежжа” замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 г. “Аб беларусах замежжа”.

У верасні 2014 г. пры МЗС створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа на чале з Міністрам замежных спраў. Удзельнікі савета ўзгадняюць сумесныя крокі па ўмацаванні партнёрства дзяржавы і дыяспары. 2 іюля 2019 г. адбылося пятае пасяджэнне савета.

-----------------------------------------------------------------------------------------

Акаўнт «Беларусы ў свеце» ў сацыяльная сетцы Facebook

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці