:

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя

 Беларуска-індыйскае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы ажыццяўляецца на аснове падпісанага ў 1993 годзе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі.

Падчас візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Індыю ў верасні 2017 г. быў падпісаны абноўлены тэкст Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Індыйскай нацыянальнай акадэміяй навук, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Індыйскім саветам сельскагаспадарчых даследаванняў па супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхнікі, адукацыі і даследаванняў для сельскай гаспадаркі.

У студзені 2012 г. на базе Парку высокіх тэхналогій у г.Мінску быў адкрыты Беларуска-Індыйскі навучальны цэнтр у галіне інфармацыйных тэхналогій.

З верасня 2013 г. у г.Мінску функцыянуе Індыйскі інфармацыйны і каардынацыйны цэнтр па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

Функцыянуе Сумесная Беларуска-Індыйская камісія па супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхнікі. 8-е пасяджэнне Сумеснай камісіі адбылося ў Мінску 1-2 сакавіка 2018 г. Узгадняецца дата правядзення чарговага пасяджэння ў 2020 годзе ў фармаце відэаканферэнцыі.

У жніўні 2019 г. Індыю наведала дэлегацыя Інстытута парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У верасні 2019 г. намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіям Беларусі прыняў удзел у 70-м пасяджэнні Камітэта паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў-членаў Міжнароднага цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі і ў міжнароднай канферэнцыі «Лічбавая эканоміка: прастора для навуковай і тэхнічнай інфармацыі» ў г.Нью-Дэлі.

Узгоднены і рэалізуюцца ў 2019-2020 гг. восем прыярытэтных сумесных даследчых праектаў.

У верасні 2019 г. у г.Мінску адбыўся беларуска-індыйскі семінар «Нанаматэрыялы і новыя матэрыялы».

5 жніўня 2020 г. адбылося 9-е пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій у рэжыме відэаканферэнцыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці