:

Дагаворна-прававая аснова адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя

Беларусь і Індыя стварылі істотную прававую базу для двухбаковых адносін.

Найбольш важнымі дакументамі з'яўляюцца пагадненні аб стварэнні міжурадавай камісіі па эканамічным, гандлёвым, прамысловым, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве; аб эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве; аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць; аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі.

Падчас візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Індыю ў верасні 2017 г. былі падпісаны двухбаковыя дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, прафесійнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, маладзёжнай палітыкі, у нафтагазавай сферы і іншыя.

У верасні 2019 г. Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы падпісаў Пагадненне аб стварэнні сумеснага дэманстрацыйнага Цэнтра тэхналогій на базе Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў парашковай металургіі і новых матэрыялаў у г.Хайдарабадзе.

У завяршальнай стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца праект Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Індыя ў галіне судовай экспертызы.

Пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі 5 сакавіка 2020 г. уступіла ў сілу міждзяржаўнае інвестыцыйнае пагадненне, падпісанае 24 верасня 2018 г. у г.Мінску.

Узгоднены тэксты і праводзяцца неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для падпісання міждзяржаўнага пагаднення аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах і Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя і дабрабыту сям'і Рэспублікі Індыя ў галіне аховы здароўя і медыцыны.

Вядзецца праца над шэрагам іншых праектаў пагадненняў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці