МАЗ

Беларускі брэнд МАЗ прыцягвае ўвагу краін, якія маюць патрэбу ў высакакласных бартавых аўтамабілях, шасі і цягачах. Вынослівыя машыны са значком МАЗ можна ўбачыць на прэстыжных аўтамабільных гонках, у тым ліку і ў ралі «Дакар».

Акрамя гэтага, Мінскі аўтамабільны завод выпускае тэхніку для перавозкі пасажыраў. Так, аўтобусы МАЗ гарадскога, міжгародняга і турыстычнага прызначэння можна сустрэць як на айчынных дарогах, так і на замежных трасах.


► Назад

Версія для друку