Аб сустрэчы Пасла А.Ржавускага з намеснікам Міністра замежных спраў Народнай Рэспублікі Бангладэш

16 сакавіка 2021 г. у г. Дакке адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Ржавускага А.І. з намеснікам Міністра замежных спраў (Secretary West) Народнай Рэспублікі Бангладэш Шаббірам Ахмадам Чоудхары (Shabbir Ahmad Chowdhury).

У ходзе сустрэчы быў абмеркаваны шырокі комплекс пытанняў беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах, праведзены аналіз стану двухбаковай дагаворна-прававой базы. Былі выяўлены напрамкі, на якіх у бліжэйшым часе неабходна сканцэнтраваць асноўныя намаганні.

Асобна было разгледжана супрацоўніцтва паміж бакамі ў рамках пасяджэнняў міжнародных арганізацый, а таксама аказанне ўзаемнай падтрымкі на выбарах у органы і ўстановы міжнародных арганізацый.

У завяршэнні сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы правядзення чарговага раунда кансультацый паміж МЗС, які павінен адбыцца ў канцы бягучага або ў пачатку 2022 гады (у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі).