:

Аб правядзенні прыёмаў па консульскіх пытаннях у г.Мумбаі

20.05.2022 г.

З 24 мая 2022 г. Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г. Мумбаі будзе пачата правядзенне прыёмаў грамадзян па консульскіх пытаннях (выдача/абмен пашпартоў, выдача пасведчанняў на вяртанне, учыненне натарыяльных дзеянняў, выдача віз і інш.).

Графік прыёмаў: аўторак, чацвер, 10.00-12.00. Адрас Генеральнага консульства: Рэспубліка Індыя, штат Махараштра, г. Мумбаі, р-н Нарыман Поінт, вул. Баррыстэр Раджні Патэл Мардж, будынак “Баджадж Бахаван”, 6 паверх, офіс 51 (Bajaj Bhawan, Office 51, 5th Floor, Barrister Rajni Patel Marg, Nariman Point, Mumbai, MH, 400021).

У выпадку неабходнасці прыём па-за названым графікам можа быць праведзены ў іншы час па ўзгадненню з Генконсульствам. Кантакты для сувязі: тэл. +91 22 4603 6546, электронная пошта: mumbai@mfa.gov.by.

За здзяйсненнем консульскіх дзеянняў у Генконсульства могуць звяртацца грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне з усёй тэрыторыі Індыі.

Разам з тым грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыях штатаў Махараштра, Гоа, Андхра-Прадэш, Керала, Тамілнад, Тэлінгана, саюзнай тэрыторыі Лакшадвіп, у выпадку ўзнікнення экстрэмальных сітуацый могуць звяртацца ў Генконсульства кругласутачна па тэлефоне +91 97115 20234. У выпадку ўзнікнення падобных сітуацый у другіх рэгіёнах Індыі рэкамендуем звяртацца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя па тэлефоне +91 99994 66445.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці