:

Аб сітуацыі на Шры-Ланцы

11.05.2022 г.

З прычыны складанай палітычна-эканамічнай сітуацыі на Шры-Ланцы ўрад дзяржавы анансаваў падаўжэнне каменданцкай гадзіны да 7 раніцы 12 траўня 2022, у адпаведнасці з якім турыстам, якія знаходзяцца на выспе, рэкамендавана заставацца ў месцах свайго знаходжання.

У звязку з масавымі пратэстамі, што адбываюцца ў краіне, уведзенымі абмежаваннямі на перамяшчэнне (дзеяннем каменданцкай гадзіны), Пасольства не рэкамендуе вандроўнікам з Беларусі наведваць Шры-Ланку да стабілізацыі сітуацыі ў краіне, а тым, хто ўжо знаходзіцца ў краіне на час дзеяння каменданцкай гадзіны, не пакідаць месцаў жыцця.

Праезд у аэрапорт магчымы пры наяўнасці пашпарта і авіяквітка, якія патрэбна падаць па патрабаванню паліцыі на блокпастах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці