:

Аб сустрэчы Пасла з беларускімі спартсменамі

25.03.2021 г.

25 сакавіка 2021 г. Пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржэускаму правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай каманды па кулявой стральбе пад кіраўніцтвам шматразовага прызёра Алімпійскіх гульняў па стральбе з вінтоўкі Сяргея Мартынава. Каманда прымае ўдзел у Этапе кубка Свету па кулявой стральбе, які праходзіць у г. Нью-Дэлі з 19 па 28 сакавіка 2021 г.

Падчас сустрэчы Пасол павіншаваў спартсменку Вікторыю Чайку з заваяваннем бронзавага медаля ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнага пісталета з адлегласьці ў 10 м. Дадзенае дасягненне прынесла спартсменцы неабходную колькасць балаў для кваліфікацыі на летнія Алімпійскія гульні ў Токіо.

 

 

Пасол азнаёміўся з умовамі, у якіх праходзяць спаборніцтвы беларускай каманды, а таксама выслухаў планы па далейшаму ўдзелу беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах ў 2021 годзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці