:

Аб удзеле ў дабрачынным мерапрыемстве

27.04.2021 г.

У канцы сакавіка 2021 года ў Нью-Дэлі ў рэжыме онлайн адбыуся чарговы Міжнародны дабрачынны кірмаш дыпламатычнага корпуса, арганізаваны сумесна з Асацыяцыяй жанчын краін Садружнасці нацый. Гэта найбуйнейшае штогадовае дыпламатычнае дабрачыннае мерапрыемства пад эгідай Жаночай Асацыяцыі Дэлі (DCWA), у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 40 замежных дыпламатычных місій у Індыі, уключаючы Беларусь.

Пасольства Беларусі таксама прыняло ўдзел у дабрачынным кірмашы, аформіўшы кошык з падарункамі, у тым ліку з беларускай прадукцыяй «Белдзяржхарчпрама», «Беллегпрама» і з нацыянальным арнаментам, якія сумесна з іншымі аналагічнымі лотамі затым былі разыграны на аўкцыёнах сярод наведвальнікаў. Атрыманыя ад іх продажу сродкі пералічаны арганізатарамі базару ў спецыяльны дабрачынны фонд для дапамогі дзецям з бедных сем'яў.

 

 

Па выніках кірмашу была выпушчана спецыяльная брашура, у якой адлюстравана інфармацыя аб нашай краіне, у тым ліку асноўныя турыстычныя славутасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці