:

Аб удзеле ў семінары

29.10.2021 г.

28 кастрычніка 2021 года ў Індыйскім цэнтры Праграмы ААН па населеных пунктах адбыўся семінар на тэму «Устойлівая сельская гаспадарка і Індыя на шляху да поўнай харчовай бяспекі». Арганізатарам семінара выступала World Food Trust. Індыйская кампанія Erisha Agritech Private Ltd, партнёр беларускіх прадпрыемстваў сельскагаспадарчай тэхнікі, — адным з партнёраў дадзенага мерапрыемства.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, інстытутаў і дыпламатычных прадстаўніцтваў.

 

 

Другі сакратар Пасольства Беларусі ў Індыі Я.Калеснік прадставіў даклад на тэму «Патэнцыял Рэспубліцы Беларусь у развіцці індыйскага сельскагаспадарчага сектара», у рамках якога дыпламат раскрыў патэнцыял беларускіх калійных угнаенняў для патрэб індыйскіх фермераў, а таксама нафтагазавай і хімічнай прамысловасці. У дакладзе былі адлюстраваны магчымасці паставак на індыйскі рынак экалагічнай выцяжкі з торфу, тэхнічнай рапсавай алівы. Асобна была прадстаўлена гатоўнасць беларускага боку ў прадастаўленні тэхналогій па харчовай перапрацоўцы.

Удзельнікі семінара таксама змаглі азнаёміцца з магчымасцямі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці