:

Аб Фестывалі Беларускіх Фільмаў у Індыі

20.04.2022 г.

У перыяд з 19 па 20 красавіка 2022 г. у Нью-Дэлі прайшоў Фестываль беларускіх фільмаў, прысвечаны да святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй. Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Беларусі ў Індыі пры садзейнічанні Міжнароднай палаты медыя і індустрыі забаў, кінастудыі «Marwah Studios», а таксама Азіяцкай акадэміі кіно і тэлебачання.

 

Ганаровымі гасцямі цырымоніі адкрыцця кінафестывалю сталі некаторыя паслы і прадстаўнікі шэрагу дыпламатычных місій Нью-Дэлі, прадстаўнікі кінаіндустрыі і СМІ Індыі.

 

Пасол Беларусі Андрэй Ржавускi ва ўступным слове адзначыў, што Беларуска-Індыйскія дружалюбныя сувязі існавалі яшчэ да таго, як былі ўсталяваны афіцыйныя дыпламатычныя адносіны ў 1992 годзе. І ўсе гэтыя гады аснову нашага сяброўства складаюць кантакты паміж народамі. У Беларусі вялікай папулярнасцю карыстаюцца балівудскія фільмы, традыцыйная індыйская кухня, індыйскія аюрведычныя практыкі і інш. Разам з тым у індыйскіх грамадзян расце цікавасць да паездак у Беларусь, у першую чаргу для навучання ў беларускіх універсітэтах, а таксама для турызму. «Гэтыя сяброўскія і партнёрскія адносіны спрыяюць больш цеснаму ўзаемадзеянню паміж Беларуссю і Індыяй».

 

У рамках фестывалю ўвазе гледачоў былі прадстаўлены дакументальны фільм «Спадчына» і мастацкія фільмы беларускіх кінематаграфістаў «Тум-Пабі-Дум», «Сляды на вадзе» і «Правілы геймера».

 

Усе беларускія стужкі выклікалі вялікую цікавасць у гледачоў і атрымалі высокую адзнаку ад гасцей цырымоніі.

 

Па выніках мерапрыемства прэзідэнт Міжнароднай палаты медыя і індустрыі забаў С.Марва адзначыў вялікую зацікаўленасць індыйскага гледача да беларускага кінамастацтва.

 

У сувязі з гэтым дасягнута дамоўленасць аб правядзенні шэрагу іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне кінаіндустрыі, а таксама на пашырэнне культурнага абмену паміж нашымі краінамі.

 

У завяршэнні мерапрыемства Пасол Беларусі Андрэй Ржавускi даў інтэрв'ю індыйскаму англамоўнаму тэлеканалу «Marwah Studio Television», у якім адзначыў перспектывы для далейшага паглыблення супрацоўніцтва ў галіне культуры.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці