Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковае супрацоўніцтва з Шры-Ланкой Супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы

Супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы

 

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2015/2016 навучальным годзе праходзілі навучанне 228 ланкійскіх студэнтаў, у 2016/2017-294, у 2017/2018-319, у 2018/2019-696, у 2019/2020-1021 грамадзянін Шры-Ланкі. Большасць студэнтаў атрымліваюць медыцынскую адукацыю. У канчатковай стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі.
 
У рамках пагаднення паміж Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і ланкійскай кампаніяй «ПАТЭ-Акадэмія» ў лістападзе 2015 г. у Шры-Ланцы было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне гэтага беларускага універсітэта. З 2017 года ў Шры-Ланцы пачало таксама функцыянаваць падрыхтоўчае аддзяленне Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
 
У красавіку 2017 г. на базе ланкійскай кампаніі «ПАТЭ Акадэміі» і кампаніі «International Medical Campus» («IMC») адкрыты першыя замежныя аддзяленні Беларускага дзяржаўнага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Шры-Ланцы. Навучанне ажыццяўляецца на базе беларускіх навучальных праграм па наступных спецыяльнасцях: грамадзянскае будаўніцтва, машынабудаванне, прамысловая робататэхніка.
 
У канцы студзеня 2019 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Шры-Ланцы А.І. Ржавускага з кіраўнічым і выкладчыцкім складам, а таксама студэнтамі «IMC». 1 лютага 2019 г. Пасол А.І. Ржавускі прыняў удзел у форуме ланкійскіх выпускнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, які быў арганізаваны ў г.Каломба ланкійскай кампаніяй «ANC».
 
У верасні 2014 г. прайшлі Дні культуры Шры-Ланкі ў Беларусі. Ланкійскую дэлегацыю ўзначаліў Міністр культуры і мастацтваў.
 
Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Шры-Ланцы, якія будуць сумешчаныя з візітам на вышэйшым узроўні.\