Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковае супрацоўніцтва з Шры-Ланкой Супрацоўніцтва у палітычнай сферы

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ў палітычнай сферы

 

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ўстаноўлены 20 лістапада 2000 г.
 
У 2004 годзе ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта Ганаровае консульства Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка.
 
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя А.І. Ржавускі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Шры-Ланкі 1 лютага 2019 г.
 
У жніўні 2013 г. грамадзянін Шры-Ланкі Дж.Селванаягам, кіраўнік кампаніі «Hovael Holdings Private Limited», прызначаны Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Шры-Ланцы.
 
У маі 2013 г. Беларусь наведала дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Шры-Ланкі.
 
25-27 жніўня 2013 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Шры-Ланкі Махінда Раджапакса ў Рэспубліку Беларусь.
 
У маі 2014 г. адбыўся рабочы візіт у Беларусь намесніка Міністра СМІ і інфармацыі Шры-Ланкі.
 
У чэрвені 2014 г. Міністр сельскай гаспадаркі Шры-Ланкі наведаў 24-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу «Белагра-2014». У рамках візіту ў Беларусь падпісаны міжведамасны мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы сельскай гаспадаркі.
 
У верасні 2014 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра культуры і мастацтваў Шры-Ланкі. Падчас візіту праведзены Дні культуры Шры-Ланкі ў Рэспубліцы Беларусь, падпісана міжведамаснае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры.
 
У чэрвені 2015 г. намеснік Міністра сацыяльнага развіцця, дабрабыту і жывёлагадоўлі Шры-Ланкі прыняў удзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2015».
 
У жніўні 2015 г. намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі наведаў Шры-Ланку.
 
Функцыянуе механізм кансультацый знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Шры-Ланкі. У жніўні 2016 г. у г.Мінску адбыўся 3-і раўнд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін.
 
У лістападзе 2014 г. Шры-Ланку наведала беларуская дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
 
Пазіцыі Беларусі і Шры-Ланкі блізкія або супадаюць па асноўных пытаннях падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, падыходах да рэалізацыі мэтаў і задач Дэкларацыі тысячагоддзя ААН, Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, а таксама рашэнняў асноўных міжнародных самітаў, канферэнцый і іншых форумаў.
 
Беларусь і Шры-Ланка аказваюць узаемную падтрымку на выбарах у органы сістэмы ААН. Канструктыўны характар носіць ўзаемадзеянне дзвюх краін па праваабарончай тэматыкі ў ААН.\