Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковае супрацоўніцтва з Непалам Супрацоўніцтва у палітычнай сферы

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Непал у палітычнай сферы

 

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Непал устаноўлены 19 ліпеня 1993 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя А.І. Ржавускі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал Б.Д. Бхандары 11 верасня 2019 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал у Расійскай Федэрацыі Р.Р. Гхімірэ ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку 26 чэрвеня 2018 г.

У жніўні 2000 г. грамадзянін Непала У.Махата быў прызначаны Ганаровым консулам Каралеўства Непал у Рэспубліцы Беларусь.

У жніўні 2002 г. Прынцэса Непала Дж.Баснят (родная сястра былога Караля Непала) наведала Рэспубліку Беларусь з кароткім прыватным візітам.

Устаноўлены пабрацімскія адносіны паміж г.Мінскам і г.Катманду.

У верасні 2002 г. адбыўся візіт дэлегацыі на чале з выконваючым абавязкі мэра г.Катманду ў Беларусь.

У лістападзе 2009 г. грамадзянін Непалала А.Р.С. Параджулі прызначаны Канаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Катманду.

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з шэрагам краін Азіі, уключаючы Федэратыўную Дэмакратычную Рэспубліку Непал.

Вясной 2015 г. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паставіла гуманітарны груз пацярпелым ад землетрасення ў Непале.

Узаемадзеянне Беларусі і Непала ў рамках ААН носіць эпізадычны характар.\