:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў выставе нафтахімічнай індустрыі

02.11.2022 г.

2 лістапада 2022 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі Андрэй Ржaвускі і гандлёва-эканамічная група Пасольства наведалі найбуйнейшую ў Індыі і спецыялізаваную выставу хімічнай і нафтахімічнай індустрыі “Indiа Chem 2022”, якая праходзіць раз у два гады (Індыя, г. Нью-Дэлі) i ў якой прымаюць удзел беларускія прадпрыемствы-вытворцы.  Праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх і індыйскіх кампаній, а таксама кіраўніцтвам індыйскай гандлёва-прамысловай палаты “Inventivepreneur Chamber of Commerce and Industries” (ICCI).

У выставе 2-3 лістапада г.г. прымаюць удзел канцэрн «Белнафтахім» і 6 беларускіх кампаній-экспарцёраў прадуктаў хімічнай і нафтахімічнай галіны (ААТ «Белшына», ААТ «Нафтан», ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «Мазырскі НПЗ», ААТ «Полацк-Шкловалакно», ААТ «Гродна Азот»). Арганізатарам экспазіцыі выступае «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» пры МЗС Беларусі.

Стэнд канцэрна «Белнафтахім» і 6 беларускіх кампаній наведаў у дзень адкрыцця выставы Міністр хімічнай прамысловасці і ўгнаенняў Індыі спадар М.Мандавія.

Беларуская экспазіцыя выклікае значную цікавасць індыйскіх кампаній. Пасольства Беларусі працягвае інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку для ўсіх патэнцыяльна зацікаўленых у развіцці беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў сферы хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці