Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб правядзенні Беларуска-Індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій

5 жніўня 2020 г. адбылося 9-е пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій у рэжыме відэаканферэнцыі.


Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях С.С. Шчарбакоў, індыйскую – начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента навукі і тэхналогій Міністэрства навукі і тэхналогій С.К. Варшні.


У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі Пасол Беларусі ў Індыі, прадстаўнікі ДКНТ, Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, РВУП «Акадэмфарм», супрацоўнікі іншых навуковых і даследчых арганізацый.


Індыйскую дэлегацыю прадстаўлялі Пасол Індыі ў Беларусі, супрацоўнікі МЗС, Пасольства Індыі ў Расіі, дэпартаментаў навукі і тэхналогій і біятэхналогій, Савета па навуковых і прамысловых даследаваннях Міністэрства навукі і тэхналогій, Індыйскай акадэміі навук, Індыйскага савета медыцынскіх даследаванняў, Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў парашковай металургіі і новых матэрыялаў, Дырэктарата па міжнародных справах у галіне навукі і тэхналогій, іншых індыйскіх структур.


Падчас пасяджэння кіраўнікі дэлегацый правялі прэзентацыі магчымасцяў сваіх арганізацый з акцэнтам на прыярытэтныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Адбыўся адкрыты і канструктыўны дыялог аб стане і перспектывах беларуска-індыйскага ўзаемадзеяння ў навуковай, тэхнічнай і даследчай сферы, прадметная размова паміж партнёрскімі арганізацыямі дзвюх краін. Бакі з задавальненнем адзначылі ход рэалізацыі сумесных навукова — даследчых праектаў у галіне энергетыкі, ІКТ, бія-і агратэхналогій, медыцыны і фармацэўтыкі, на рэалізацыю якіх выдзелена мэтавае фінансаванне.


Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў 2021 годзе працы па ўзгадненні новых навукова-даследчых праектаў для сумеснай рэалізацыі, аб арганізацыі ў 2020-2021 гг. двух семінараў /вэбінараў, узгоднена Выканаўчая праграма навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2020-2022 гг. Чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі намечана правесці ў Індыі ў 2022 годзе.